BE RU EN

Беларускія прапагандысты схлусілі аб дэталях размовы Макея і кіраўніка МЗС Вугоршчыны

  • 2.12.2021, 17:55

Хваліцца, выявілася, няма чым.

Беларускае МЗС пахвалілася сустрэчай Макея з міністрам замежных спраў Вугоршчыны, але той распавёў, што размова з кіраўніком беларускага МЗС была не вельмі дружалюбнай.

Па версіі беларускага МЗС, Макей і Петэр Сіярта «абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва».

Але допіс у Facebook самога Петэра Сіярта аб гэтай сустрэчы намякае, што яна была крыху пра іншае:

«Міграцыйны ціск на іншую краіну ці выкарыстанне мігрантаў у якасці гібрыднай зброі недапушчальныя. Пры гэтым неабходна падтрымліваць каналы сувязі, без якіх дакладна не будзе развязання. Менавіта таму я сустрэўся сёння з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем тут, у ледзяным, заснежаным Стакгольме. …>

Наша пазіцыя зразумела: міграцыю трэба спыніць, краіны павінны быць падтрыманыя ў іх намаганнях у ахове межаў! Мы з нашымі польскімі і балтыйскімі сябрамі!», - піша кіраўнік вугорскай дыпламатыі.

Апошнія навіны