BE RU EN

У Кіеве назвалі фэйкам заяву ФСБ РФ аб затрыманні «ўкраінскіх агентаў»

  • 2.12.2021, 16:35

У той жа час СБУ выкрыла амаль 50 агентаў замежных спецслужбаў на тэрыторыі Украіны.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) назвала фэйкам заяву Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Расеі аб затрыманні трох агентаў украінскіх спецслужбаў. «Такія заявы ФСБ РФ варта разглядаць выключна праз прызму гібрыднай вайны, у якой інфармацыйная прапаганда і распаўсюджванне хлусні адыгрываюць важную ролю», – заявіў у чацвер, 2 снежня, прадстаўнік СБУ Арцём Дзехцярэнка ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

Ён таксама паведаміў, што за дзесяць месяцаў гэтага года СБУ выкрыла амаль 50 агентаў замежных спецслужбаў на тэрыторыі Украіны, а ў лістападзе служба здзейсніла «беспрэцэдэнтнае выкрыццё кадравых супрацоўнікаў ФСБ, якія ажыццявілі больш за 5 тысяч кібератак на дзяржаўныя органы» Украіны, паіменна ўстанавіўшы афіцэраў ФСБ РФ. «Відавочна, што гэта вялікая рэпутацыйная страта для ФСБ, якая яшчэ раз імкнецца дыскрэдытаваць украінскую спецслужбу фэйкамі», – адзначыў далей Дзехцярэнка.

Апошнія навіны