BE RU EN

Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства» будзе прадстаўляць пустое крэсла

  • 2.12.2021, 14:42

Рэжым сам адмовіўся ад удзелу ў гэтай праграме.

Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства» 15 снежня будзе прадстаўляць пустое крэсла, паведамляе журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

«Як і чакалася, Беларусь будзе «прадстаўленая» пустым крэслам на саміце «Усходняга партнёрства» ў Брусэлі 15 снежня. Будзе ўсталяваная імянная таблічка і флаг Беларусі. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці краіны чакаюцца ў Брусэлі за некалькі дзён да саміту», - паведаміў Ёзвяк.

Адзначым, што рэжым Лукашэнкі сам адмовіўся ад удзелу ў праграме «Усходняе партнёрства». Такім чынам ён «адказаў на заходнія санкцыі».

Апошнія навіны