BE RU EN

Беларускага амбасадара выклікалі «на дыван» у МЗС Чэхіі

  • 2.12.2021, 14:48

Кіраўнік чэшскага замежнапалітычнага міністэрства заявіў, што «сябрам і хаўруснікам» Лукашэнкі няма чаго рабіць у ягонай краіне.

У МЗС Чэхіі распавялі, што выклікалі амбасадара Беларусі ў гэтай краіне, каб патлумачыць, чаму кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава дэпартавалі.

Міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулганек у сваім твітары

У той жа час, чэшскі міністр заявіў, што «сябрам і хаўруснікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі». Менавіта таму кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава з жонкай адправілі дадому і анулявалі шэнгенскую візу.

«І сёння на сустрэчы кіраўнікоў МЗС АБСЕ я буду крытыкаваць рэжым Лукашэнкі», — паабяцаў кіраўнік МЗС Чэхіі.

Апошнія навіны