BE RU EN

Лекары расказалі, хто можа першым заразіцца штамам «Амікрон» і як ён праяўляецца

  • 2.12.2021, 12:34

Значную частку хворых складаюць непрышчэпленыя.

Нядаўна свет ускалыхнула навіна аб новым штаме каранавіруса «Амікрон». Ён актыўна распаўсюджваецца і значна больш небяспечны, чым «Дэльта», паведамляе «Сегодня».

Пацыенты з новым штамам, як адзначыла лекар з ПАР Анджэліка Кутзі, часцей за ўсё - маладыя людзі. У асноўным гэта былі здаровыя мужчыны, якія прыйшлі "вельмі стомленымі". Акрамя таго, больш за палову з іх не былі вакцынаваныя.

Канкрэтныя наступствы заражэння гэтым варыянтам каранавіруса лекары пакуль не прааналізавалі.

Лекар Яўген Камароўскі расказаў, што адказу, ці абараняе вакцынацыя ад COVID-19 ад новага штаму каранавіруса «Амікрон», пакуль няма.

«Цяпер цягам двух тыдняў будуць адказы на большасць пытанняў. Вялікая колькасць людзей, навукоўцаў, даследчыкаў будуць вывучаць, як вірус перадаецца, як ён перадаецца ў групе вакцынаваных. Я думаю, што праз 10 дзён мы адкажам на ўсе пытанні», - адзначыў Камароўскі.

Анджэліка Кутзі адной з першых расказала пра сімптомы новага штаму:

пацыенты скардзіліся на моцнае пачуццё стомленасці;

у шасцігадовага хворага зафіксавалі пачашчаны пульс і высокую тэмпературу;

у пацыентаў не назіралася страты смаку ці нюху.

"Іх сімптомы былі вельмі адрозныя ад тых, з якімі я сутыкалася раней, і выяўляліся ў лёгкай форме", – сказала лекарка.

Апошнія навіны