BE RU EN

У Польшчы за дапамогу нелегальным мігрантам затрымалі беларуса

  • 2.12.2021, 11:42

Фотафакт.

Учора польскія паліцыянты затрымалі двух чалавек у сувязі з дапамогаю пры незаконным перасячэнні мяжы.

Затрыманыя ў Ласінцы і Танкелях кіроўцы, гэта польскія і беларускія грамадзяне. Гэты раён забаронены для наведвання староннімі асобамі, паведамляе паліцыя Падляшша.

Яны перавозілі 5 грамадзян Ірака і 3 грамадзян Сірыі, якія незаконна перасеклі мяжу.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Апошнія навіны