BE RU EN

Пайшоў з жыцця вядомы беларускі журналіст Генадзь Кеснер

  • 2.12.2021, 11:06

Яму было 50 год.

У Менску пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця чалец Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), вядомы беларускі журналіст Генадзь Кеснер.

Сваю кар'еру журналіста Генадзь Кеснер пачынаў на легендарных радыёстанцыях "Беларуская маладзёжная" і "Радыё 101,2".

Многія гады Генадзь працаваў у недзяржаўных медыях, быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі, станавіўся лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод.

Рэдакцыя Charter97.org глыбока смуткуе з нагоды смерці таленавітага журналіста і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Генадзя.

Апошнія навіны