Супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі: Масавы чыноўнік жыве чаканнем хуткага падзення рэжыму
- 2.12.2021, 8:58
«Пачакун» становіцца вялікай праблемай хунты.
Масавы чыноўнік жыве ў стане чакання хуткага падзення рэжыму.
Такі чыноўнік, які чакае, несумненна бескарысны для народа, таму што ў яго няма памкненняў і жаданняў пераўтвараць краіну да лепшага, піша Арцём Праскаловіч, былы супрацоўнік адміністрацыі Лукашэнкі.
Іншая справа, што пачакун становіцца вялікай праблемай хунты. Гэта ад рабочых і настаўнікаў хочуць лаяльнасці, беспярэчнасці і безыніцыятыўнасці. Але верхавіну, якая чапляецца за ўладу, не задавальняе, калі ўсе загады выконваюцца праз рукавы, любое даручэнне не выклікае нічога, акрамя раздражнення, пануе ўсеагульная апатыя. Кіраўнікі злуюцца на ніжэйшых начальнікаў, тыя - на падначаленых, падначаленыя - на Лукашэнку. Пасля здараюцца самалёты, мігранты, інтэрв'ю BBC і іншыя самастрэлы.
Падмурак разбураецца. І рэжыму няма чаго прапанаваць у якасці стымулаў для ўмацавання.
Калі раней чыноўнікі чакалі выхаду на пенсію, то цяпер чакаюць адыходу эпохі Лукашэнкі.
І тое, і іншае - непазбежна. Але другое мы можам наблізіць.