BE RU EN

Вікторыя Нуланд жорстка «прайшлася» па Лукашэнку

  • 2.12.2021, 8:27

Намесніца дзяржсакратара ЗША адрэагавала на словы дыктатара аб Крыме.

Вікторыя Нуланд назвала Лукашэнку «марыянеткай Крамля», паведамляе ria.ru.

Так намесніца дзяржсакратара ЗША адрэагавала на жаданне самазванца наведаць, паводле ягоных слоў, «расейскі» Крым.

«Ён пайшоў далей як марыянетка Расеі і збіраецца наведаць Крым. У нас няма ніякіх сумневаў, што ён штурхае Беларусь у абдымкі Масквы, адмаўляючыся не толькі ад дэмакратычнага развіцця [краіны], але і пагаршаючы сітуацыю», - сказала палітык.

Нагадаем, што Лукашэнка назваў Крым «дэ юрэ» і «дэ факта» расейскім.

Апошнія навіны