BE RU EN

Выйшаў анімацыйны кліп на песню Лявона Вольскага «Палон»

  • 17.12.2021, 17:22

Рэакцыя на падзеі ў Беларусі.

На YouTube-канале легендарнага беларускага музыкі Лявона Вольскага выйшаў анімацыйны кліп на песню «Палон». Праца мастачкі Маргарыты Ціхановіч паказвае мастацкую рэакцыю на падзеі ў Беларусі і свет, у якім цяпер жывуць тысячы нашых суайчыннікаў.

«Тое, што адбываецца, - вельмі сумна. Але гэтыя падзеі, як і ранейшыя істэрычныя дзеянні, толькі паскараюць заканамерны фінал. Вось наша рэакцыя — новае прачытанне ўжо вядомай песні «Палон», — гаворыць zerkalo.io Вольскі.

Раней спявак выпусціў кліп на гэтую ж песню ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў і падзей, якія за імі адбыліся. У запісе тады ўзялі ўдзел палітвязні, іх блізкія, а таксама музыкі, мастакі і акторы.

Апошнія навіны