BE RU EN

Названы самы дарагі горад для жыцця

  • 1.12.2021, 20:14

Адгадаеце - які?

Горад Тэль-Авіў (Ізраіль) упершыню ўзначаліў рэйтынг гарадоў з самым дарагім узроўнем жыцця. Пра гэта сказана ў даследаванні аналітычнага падраздзялення Economist Intelligence Unit брытанскай кампаніі Economist Group, вынікі якога апублікаваны 1 снежня.

Горад узначаліў рэйтынг у сувязі з ростам курсу шекеля да даляра ЗША, а таксама росту кошту прадуктаў харчавання, алкагольных напояў і грамадскага транспарту.

Другое месца падзялілі Парыж і Сінгапур, на трэцім - Цюрых, чацвёртае месца ў Ганконга. Таксама ў дзясятцы самых дарагіх гарадоў свету - Нью-Ёрк, Жэнева, Капенгаген, Лос-Анджэлес і Асака.

Апошнія навіны