BE RU EN

Вікторыя Нуланд: ЗША шукаюць магчымасць накласці новы набор санкцый на Лукашэнку

  • 1.12.2021, 20:00

Новыя санкцыі Вашынгтон хоча накласці за выкарыстанне мігрантаў як зброі.

ЗША разглядаюць магчымасць накладання новага набору санкцый у сувязі з пастановай Лукашэнкі выкарыстаць мігрантаў як зброю, паведаміла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

"Сітуацыя ў Беларусі надзвычай нас хвалюе, яна трагічная для людзей Беларусі, якія не так шмат просяць: яны проста просяць магчымасці выбіраць свабодна свайго лідара на сумленных і адкрытых выбарах. Мы разам з нашымі еўрапейскімі хаўруснікамі і партнёрамі наклалі досыць жорсткія санкцыі на рэжым Лукашэнкі. Зараз шукаем магчымасць накласці новы набор санкцый у сувязі з пастановай Лукашэнкі скарыстаць мігрантаў як зброю", - сказала Нуланд на Кіеўскім форуме ў бяспецы ў Кіеве ў сераду.

Яна падкрэсліла, што "мы тут падтрымліваем ЕЗ у гэтым пытанні, гэта абсалютна цынічны падыход да чалавечага жыцця, не толькі да жыцця грамадзян Беларусі, у сваіх агрэсіўных мэтах".

Апошнія навіны