BE RU EN

Эстонія адправіла вайскоўцаў у Польшчу для аховы мяжы з Беларуссю

  • 1.12.2021, 19:52

Фотафакт.

Эстонскі вайсковы кантынгент 1 снежня адправіўся ў Польшчы для падтрымкі ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй з Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Мінабароны Эстоніі, паведамляе "Еўрапейская праўда".

У склад эстонскага кантынгенту, які налічвае блізу 70 чалавек, уваходзяць інжынеры, выведчыкі і вайсковыя карэспандэнты. Ядро падраздзялення сфармаванае вакол інжынернага ўзвода, у склад якога таксама ўключылі блізу 20 рэзервістаў-добраахвотнікаў.

У зону адказнасці эстонскага інжынернага ўзвода ўваходзіць участак польска-беларускай мяжы даўжынёй на некалькі дзясяткаў кіламетраў.

Вайскоўцы зоймуцца рамонтам памежнай інфраструктуры і ў выпадку неабходнасці пабудуюць новыя загароды.

Падраздзяленню трэба будзе ўзаемадзейнічаць з 18-й механізаванай дывізіяй узброеных сіл Польшчы, што дасць магчымасць вызваліць сілы палякаў для дзеянняў непасрэдна на мяжы.

Эстонскі кантынгент будзе базавацца ў сваёй аперацыйнай зоне 2 снежня.

Апошнія навіны