BE RU EN

Лукашэнка назваў чачэнцаў арганізатарамі дастаўкі мігрантаў да мяжы

  • 1.12.2021, 18:38

Чым адкажа Рамзан Кадыраў?

Сярод арганізатараў дастаўкі мігрантаў да мяжы Беларусі нібыта былі грамадзяне Расеі, у тым ліку чачэнцы. Пра гэта заявіў РІА Новості Лукашэнка.

«Прыватныя кампаніі, таксі, аўтобусы. Наймаюць нашых людзей, і туды рынуліся. Але тут працавалі праваднікі і з Расеі, і дзякуй чачэнцам – вось арганізаваныя людзі. Яны самыя арганізаваныя тут былі, ладзілі плынь. Яны дапамагалі людзям з Менска трапляць на мяжу, магчыма, і пераадольваць мяжу», - сказаў Лукашэнка ў гутарцы з прапагандыстам Дзмітрыем Кісялёвым.

Апошнія навіны