BE RU EN

Беларускія цыгарэты знайшлі ў Клайпэдзе ў вагоне з угнаеннямі

  • 1.12.2021, 18:26

Агулам сканфіскавалі 30 тысяч пачкаў.

Літоўская мытня перахапіла партыю беларускіх цыгарэт у Клайпэдзе. Іх знайшлі ў таварным цягніку з Беларусі пры разладоўванні вагона з угнаеннямі, паведамляе літоўская мытня.

Агулам было канфіскавана 60 скрынь (30 тысяч пачкаў) з цыгарэтамі "Фэст". Іх вартасць, у тым ліку падаткі, ацэньваецца на 107 тысяч еўраў.

Апошнія навіны