BE RU EN

Агратрэш па-лукашэнкаўску

  • Telegram-канал Беларускае аб'яднанне рабочых
  • 1.12.2021, 17:49

Аб асаблівасцях чыноўніцкага ўвядзення ў эксплуатацыю ўсяго чыста.

Ужо нікога не здзіўляюць пампезныя адкрыцці чаго б там ні было: прыбіральняў, кароўнікаў, прыбіральняў у кароўніках і гэтак далей. Але зацятыя беларускія чыноўнікі імкнуцца зрабіць усё, каб вы сказалі: «Такога я дакладна не чакаў!» Таму акрамя стандартных стужачак і шарыкаў наважылі дадаць святара з малітвамі і мясцовы хор. Менавіта так і зрабілі слонімскія чыноўнікі на адкрыцці станцыі абезжалезвання вады ў аграгарадку Кастровічах.

Усё б нічога, ды толькі людзей забыліся паклікаць.

Хаця, пра што гэта мы? Навошта тамака людзі? Гэта ўсё робіцца проста так і яўна не для людзей. Людзі няхай адпрацоўваюць сваё жабрацкае жыццё.

А той, хто не жадае прадаўжаць цягнуць гаротнае існаванне, ведае, што можна і трэба зрабіць. Проста застаньцеся дома.

Бастуй, Беларусь

Telegram-канал Беларускае аб'яднанне рабочых

Апошнія навіны