BE RU EN

У Мюнхене ўзарвалася авіябомба

  • 1.12.2021, 16:17

Выбух адбыўся ля загружанай чыгуначнай галінкі.

У выніку выбуху на будаўнічай пляцоўцы побач з загружанай чыгуначнай галінкай у Мюнхене тры чалавекі атрымалі раненні, паведамляе AP.

Адразу было незразумела, што прывяло да выбуху на месцы каля станцыі Донэрсбэргербруке (Donnersbergerbruecke), пасля якога быў бачны слуп дыму. Пазней з'явілася інфармацыя, што здэтанавала авіябомба часоў Другой сусветнай вайны.

Пляцоўка размешчаная на падыходзе да цэнтральнага вакзала Мюнхена. Цягнікі на адной з самых загружаных у Нямеччыне станцыі былі прыпыненыя.

Апошнія навіны