BE RU EN

Кібер-партызаны апублікавалі адрасы і фота лукашыстаў, якія гоняць мігрантаў на штурм польскай мяжы

  • 1.12.2021, 19:38

Цяпер здраднікаў прысягі будуць ведаць у твар.

Кібер-партызаны апублікавалі адрасы і фота 220 супрацоўнікаў Асобай службы актыўных мерапрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы і правядзенні нападаў мігрантаў на мяжу Польшчы.

«220 супрацоўніка АСАМ цяпер на карце карнікаў Беларусі.

Публікуем звесткі памагатых дыктатара ў развязванні гібрыднай вайны на межах з ЕЗ. Задача памежнага спецназу - змагацца з тэрарыстамі, а не служыць ім. Калі гэтыя «байцы» пад рулямі аўтаматаў прымушаюць мігрантаў штурмаваць межы суседніх краін, яны самі становяцца злачынцамі.

Паколькі спецназаўцы УСАМ падстаўляюць пад небяспеку жыццё тысяч людзей і распальваюць вайсковы канфлікт на мяжы, уся інфармацыя аб іх перададзеная нашым сябрам з «Карнікі Беларусі», а таксама «Буслам» і ДНС.

Глядзім фота і звесткі на blackmap.org

Цяпер здраднікаў прысягі будуць ведаць у твар», - паведамілі кібер-партызаны.

Апошнія навіны