BE RU EN

Робэрт Левандоўскі ўсё яшчэ можа атрымаць «Залаты мяч»

  • 1.12.2021, 10:52

Польскі футбаліст быў летась галоўным фаварытам.

"France Football" абвясціў уладальніка Залатога мяча 2021 - ім стаў Ліянэль Мэсі. У 2020 годзе выданне адмовілася праводзіць цырымонію ўзнагароджання праз пандэмію каранавіруса і скамечанага сезона, паведамляе “Прессбол”.

Нападнік "Баернаі" і каманды Польшчы Робэрт Левандоўскі можа атрымаць "Залаты мяч" за 2020 год, — паведаміў галоўны рэдактар "France Football" Паскаль Ферэ.

Паводле слоў Ферэ, Левандоўскі можа атрымаць "Залаты мяч" за ўдалыя выступыў 2020 годзе, калі форвард разам з "Баернам" перамог на чэмпіянаце Нямеччыны, Кубку і Суперкубку Нямеччыны, стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, Суперкубка УЕФА і клубнага чэмпіянату свету.

Такога ў гісторыі "Залатога мяча" яшчэ не было. Але мы вывучаем такую магчымасць. Пакуль не трэба спяшацца з вывадамі. Ці стаў бы Робэрт пераможцам летась? У гэтым таксама нельга быць упэўненым на 100 адсоткаў. Але, варта прызнаць, паляк быў галоўным фаварытам летась, - цытуе Ферэ журналіст Габрыэль Стах на сваёй старонцы ў "твітэры".

Апошнія навіны