Становіцца ўсё цяжэй: польскія вайскоўцы паказалі, як прайшла ноч на мяжы
- 1.12.2021, 9:28
На некаторых участках мігрантаў давялося стрымліваць у экстрэмальных умовах.
Сілы Тэрытарыяльнай абароны Польшчы расказалі, як прайшла гэтая ноч на граніцы з Беларуссю.
«Варункі на мяжы становяцца ўсё цяжэйшымі і цяжэйшымі.
У такіх варунках нашы дзеянні на практыцы з'яўляюцца пошукава-выратавальнымі аперацыямі. Надвор'е выключае ўжыванне перадавой тэхнікі, таму «ў поле» адпраўляюцца людзі», - паведамілі польскія вайскоўцы.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.
После этого мигрантов разместили в логистическом центре «Брузги» на границе. Польская разведка сообщила, что белорусские силовики превратили центр «Брузги» в базу для атак мигрантов на Польшу.
26 ноября Лукашенко побывал в лагере мигрантов, чтобы поднять их на новый штурм польской границы.