BE RU EN

Блінкен і Столтэнбэрг абмеркавалі шляхі стрымлівання расейскай агрэсіі

  • 1.12.2021, 9:03

У Рызе праходзіць міністэрская сустрэча краін NАТО.

У сераду дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен правёў перамовы з дзяржсакратаром NАТО Енсам Столтэнбэргам на палях міністэрскай сустрэчы краін альянсу ў сталіцы Латвіі - Рызе, паведамляе «Голас Амерыкі».

Як паведамляе Дзярждэпартамент, Блінкен пацвердзіў непахісную прыхільнасць Злучаных Штатаў да 5-га артыкула Паўночнаатлантычнай дамовы, згодна з якім напад на аднаго чальца альянсу з'яўляецца нападам на ўсе краіны-ўдзельніцы абарончага звязу.

Блінкен і Столтэнбэрг таксама абмеркавалі важнасць правядзення пастаянных кансультацый і адзінства альянсу ва ўсіх ключавых пытаннях, уключаючы пытанні падтрымкі Украіны і стрымлівання расейскай агрэсіі, а таксама распрацоўкі новай стратэгічнай канцэпцыі NАТО, ажыццяўлення кантролю над узбраеннямі і гарантавання рэгіянальнай бяспекі.

Дзяржсакратар ЗША таксама правёў у Рызе перамовы са сваімі калегамі - міністрамі замежных спраў Францыі, Нямеччыны і Брытаніі. На перамовах, як паведамляе Дзярждэпартамэнт, асаблівая ўвага была нададзеная тэмам Украіны ды іранскай ядзернай праграмы.

Апошнія навіны