BE RU EN

Самазванец Лукашэнка падпісаў «саюзныя праграмы» з Расеяй

  • 4.11.2021, 18:30

Дакументы, якія падпісвае самаабвешчаны дыктатар, з'яўляюцца нелегітымнымі.

Лукашэнка на паседжанні так званай вышэйшай дзяржрады «саюзнай дзяржавы» падпісаў дэкрэт, які зацвярджае так званыя саюзныя праграмы Беларусі і Расеі. Дакумент раней падпісаў і Пуцін, паведамляе БелТА.

Нагадаем, 9 верасня падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Крамлі былі ўзгодненыя ўсе 28 «саюзных праграм».

У дакументах размова ідзе аб збліжэнні валютных сістэм, прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў і фармавання грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама стварэння агульнай плацежнай прасторы, так званай барацьбе з тэрарызмам.

Адзначым, што Лукашэнка прайграў выбары ў 2020 годзе і трымае ўладу незаконна. Яго не прызнае ўвесь цывілізаваны свет. Подпіс дыктатара пад любымі дакументамі з'яўляецца нелегітымным.

Апошнія навіны