BE RU EN

Каманду «МАЗ» афіцыйна выключылі з ліку ўдзельнікаў «Дакара».

  • 30.11.2021, 20:09

Санкцыі ў дзеянні.

Арганізатары ралі-марафону «Дакар» з кампаніі A.S.O. афіцыйна пацвердзілі, што беларуская каманда «МАЗ-СПОРТаўта» не зможа ўзяць удзел у гонцы 2022 года і што гэта звязана з санкцыямі, якім быў падвергнуты Менскі аўтамабільны завод.

У заяве для «Чэмпіянату» арганізатары падкрэслілі, што былі вымушаны прыбраць экіпажы мазаўцаў са стартавага ліста на пастанову французскіх улад, у юрысдыкцыі якіх дзейнічае кампанія-арганізатар.

Тры экіпажы «МАЗ-СПОРТаўта» знаходзіліся ў папярэднім спісе ўдзельнікаў грузавога заліку, аднак затым зніклі з яго, што стала нечаканасцю для самой беларускай каманды.

«З прычыны мер, прынятых Еўрапейскім звязам і якія закранаюць розныя беларускія юрыдычныя асобы, у тым ліку аўтавытворцы МАЗ, французскія ўлады паінфармавалі арганізатараў «Дакара», што для МАЗа юрыдычна немагчыма ўзяць удзел у гонцы 2022 года. Арганізатары «Дакара» былі вымушаны паінфармаваць МАЗ аб гэтым рашэнні», - паведамілі ў прэс-службе ASO.

Апошнія навіны