BE RU EN

Калі язык – здраднік

  • 30.11.2021, 17:13

Пра што сведчаць заявы Пуціна?

Ніхто не ставіць пад сумнеў прававую магчымасць Байдэна ці Макрона абірацца прэзідэнтамі на новы тэрмін, піша тэлеграм-канал «Серпом По». Таму што яна цвёрда ўстаноўленая ў законах, а не атрыманая шляхам маніпуляцый - тлумачэнні пра «два тэрміны запар», «ракіроўкі», абнуленні.

Але вось, што тычыцца кіраўніка краіны Пуціна, то, здаецца, у яго самога ёсць разуменне, што ягонае прававое становішча не такое ўстойлівае, як у прэзідэнтаў у заходніх дэмакратыях. Адсюль ягоная сённяшняя заява аб тым, што ён мае права абірацца ў 2024 годзе прэзідэнтам. Прагаварыўся.

Дакладна, на народ расейскі Пуцін тут увагі не звяртае, а вось рэзалюцыя, унесеная амерыканскімі заканадаўцамі (якая наўрад ці мае шанцы ўвасобіцца ў пастанову ўладаў Амерыкі), імаверна, выклікала ў душы «нацлідара» неспакой.

Са слоў Пуціна наяўнасць у яго магчымасці, праседзеўшы на вяршыні ўлады да 2024 года амаль чвэрць стагоддзя, падоўжыць свае паўнамоцтвы да канца дзясяцігоддзя, стабілізуе сітуацыю ў Расеі.

Што ж гэта за нестабільная сістэма створаная за чвэрць стагоддзя ў Расеі, што шараговае для заходніх дэмакратый пытанне аб змене ўладаў на выбарах здольнае прывесці да нестабільнасці? У чым перавагі парадку, пры якім адна асоба, вынятая ў канцы мінулага стагоддзя з кішэні Ельцына, настолькі надзьмулася ад ганарлівасці, што думае, быццам яе кіраванне змацоўвае Расею? А без магчымасці для яго і яго сяброў сядзець тут ва ўладзе траціну стагоддзя - краіна абрынецца ў нестабільнасць? Прагаварыўся.

Лепш было б маўчаць. А заява Пуціна ў нямногіх словах прыадкрывае тое, што ўтоена – нягледзячы на паліцэйскія захады і «ўкатаную ў асфальт» краіну, няма на самым версе ўпэўненасці ў стабільнасці таго, што створанае. Хутчэй, гэтыя самыя захады ёсць кампенсаванне ўнутранай слабасці.

І правільна, што наверсе няма ўпэўненасці. Пабудаваны замак з пяску.

Апошнія навіны