BE RU EN

Чэшскі сэнатар: Базанаву няма чаго рабіць у Еўропе - выгнаць

  • 30.11.2021, 12:30

Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола дэпартуюць з Чэхіі, калі ён там знаходзіцца.

Чэшскі сенатар Томаш Чэрнін на сваёй Twitter-старонцы пракаментаваў магчымае знаходжанне кіраўніка АБФФ Уладзіміра Базанава ў Чэхіі, куды ён прыехаў з жонкай на матч жаночай каманды Беларусі супраць каманды Чэхіі.

“Пакуль у Беларусі спорт выкарыстоўваецца для таго, каб паляпшаць імідж Лукашэнкі, з гэтым неабходна змагацца.

Кіраўніку мясцовай футбольнай асацыяцыі Уладзіміру Базанаву няма чаго рабіць у Еўропе. Пазіцыя міністра замежных спраў Кульганекі адзіна правільная - выгнаць!” – напісаў Чарнін.

Апошнія навіны