BE RU EN

Масква «патанула»

  • 30.11.2021, 9:52

У расейскай сталіцы за ноч выпала пятая частка месячнай нормы ападкаў.

У Маскве за ноч выпала пятая частка месячнай нормы ападкаў - блізу 19%. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

Паводле папярэдніх звестак, прырост ападкаў за ноч склаў 11 міліметраў. Месячная норма ападкаў для Масквы ў лістападзе - 58 міліметраў.

Да раніцы 30 лістапада ў сталіцы РФ усталяваліся рэкорды тэмпературы і атмасфернага ціску, паведамляе партал "Метэанавіны".

Да сямі раніцы тэмпература паветра ў раёне галоўнай метэастанцыі Масквы на ВДНГ дасягнула плюс 7,5 градуса, а атмасферны ціск панізіўся да 712,5 міліметра ртутнага слупка.

Ранейшы тэмпературны рэкорд на 30 лістапада належаў 1974 годзе і складаў 5,8 градуса. Самы нізкі ціск для гэтага дня назіраўся ў 1988 годзе (718,2 міліметра ртутнага слупа).

Улады Масквы папярэдзілі аб моцным ветры з парывамі да 22 метраў за секунду і мокрым снезе на працягу ўсяго дня 30 лістапада. Усяго за дзень можа выпасці больш за адну трэць месячнай нормы ападкаў.

Апошнія навіны