BE RU EN

У Нямеччыну праз Беларусь патрапілі 10 648 мігрантаў

  • 29.11.2021, 21:57

Нямецкая паліцыя не назірае прыкмет паляпшэння сітуацыі з міграцыяй.

Спачатку года ў Нямеччыну транзітам праз Беларусь патрапілі 10648 нелегальных мігрантаў, паведамляе федэральная паліцыя. Тыдзень таму такіх мігрантаў налічвалася 10128, гэта значыць прырост за тыдзень склаў 520 чалавек.

Са студзеня да ліпеня паліцыя выявіла толькі 26 мігрантаў з беларускім следам, у жніўні - 474, верасні - 1903, кастрычніку - 5285, у лістападзе - 2807. Пакуль паліцыя не назірае прыкмет паляпшэння сітуацыі з міграцыяй.

Апошнія навіны