Стала вядома, калі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі набудуць моц
- 29.11.2021, 20:24
Дату назвала кіраўніца МЗС Эстоніі.
Міністарка замежных спраў Эстоніі Эва-Марыя Лійметс заявіла, што новы пакет санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі павінен уступіць у моц 2 снежня, паведамляе нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія Эстоніі (ERR).
«Падрыхтоўка пятага пакета санкцый у дачыненні да Беларусі набліжаецца да завяршэння, і яго плануецца прыняць на гэтым тыдні. Плануецца, што гэта будзе 2 снежня», - сказала Лійметс.
Яна дадала, што звесткі аб фізічных і юрыдычных асобах, супраць якіх нацэлены санкцыі, будуць апублікаваны толькі з афіцыйна ўзгодненым пакетам санкцый.
«Заўчаснае раскрыццё гэтай інфармацыі можа выклікаць неапраўданую блытаніну. Гэта таксама дазволіць гэтым асобам хутка адрэагаваць і, напрыклад, рэструктураваць актывы ці нешта падобнае», - сказала кіраўніца МЗС.