BE RU EN

Шатландыя плануе выйсці са складу Брытаніі ў 2023 годзе

  • 29.11.2021, 20:02

Краіна зноў правядзе рэферэндум.

Першая міністарка Шатландыі Нікола Стэрджэн заявіла, што краіна правядзе рэферэндум аб выхадзе са складу Брытаніі ўжо ў 2023 годзе. Апошняя кампанія за незалежнасць была прыпыненая праз пандэмію каранавіруса і адновіцца ўжо ў 2022 годзе.

Пра гэта піша AP.

«На працягу наступнага года я ініцыюю працэс, неабходны для правядзення рэферэндуму да канца 2023 года», - заявіла Стэрджэн.

Таксама першая міністарка адзначыла, што яе партыя падасць новыя аргументы на карысць незалежнасці. Тым часам большасць выбарцаў лічыць, што краіне лепш застацца ў складзе Брытаніі. Аднак, Шатландская нацыянальная партыя перакананая ў тым, што выхад Злучанага Каралеўства з ЕЗ - радыкальна змяніў палітычны і эканамічны ландшафт.

Адзначаецца, што падчас рэферэндуму ў 2016 годзе 52% брытанскіх выбарцаў падтрымалі выхад з ЕЗ, калі 62% шатландцаў галасавалі супраць. Стэрджэн сцвярджае, што тады Шатландыю вывелі са Звязу супраць яе волі.

Апошнія навіны