BE RU EN

БАР падвёў вынікі 29-га дня забастоўкі

  • 29.11.2021, 19:55

Колькасць непрацоўнага насельніцтва захоўваецца ў раёне мільёна.

Каманда Беларускага аб'яднання працоўных падвяла вынікі дваццаць дзявятага дня забастоўкі.

Колькасць непрацоўнага насельніцтва захоўваецца ў раёне 1 млн. з 4,2 млн. працаздольнага насельніцтва. Гэта звольненыя, якія пайшлі ў адпачынак, захварэлі на каранавірус і іншыя сезонныя захворванні, якія выйшлі ў забастоўку.

Кіберпартызаны ў рамках аперацыі «Спякота» ўзламалі ўнутраную сетку «Беларуськалію», чым паралізавалі працу офіса кампаніі на найбліжэйшыя пару тыдняў.

Белаграпрамбанк пачаў выводзіць свае актывы ва Узбекістан праз карэспандэнцкія рахункі ў замежных валютах. Для кліентаў банка гэта ясны сігнал да таго, каб вывесці ўсе свае актывы з яго, пакуль банк не абвясціў пра банкруцтва.

На «Беларуснафце» адбылося надзвычайнае здарэнне са смяротным зыходам. Пацярпелі двое працоўных, адзін з іх атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём і памёр на месцы.

Нашы крыніцы паведамляюць, што 1 і 4 РУ «Беларуськалію» працуюць з перабоямі працы вентыляцыі. У асноўным гэта праблемы, звязаныя з праводкай і няспраўнасцю абсталявання.

Апошнія навіны