BE RU EN

Экс-галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Крыкуноў стаў новым трэнерам рыжскага «Дынама»

  • 29.11.2021, 19:37

Раней ён трэніраваў таксама менскае «Дынама».

Уладзімір Крыкуноў стаў новым галоўным трэнерам рыжскага «Дынама». Ён далучыцца да каманды найбліжэйшым часам. Папярэднія тры сезоны 71-гадовы спецыяліст працаваў у маскоўскім «Дынама».

Раней ён трэніраваў менскае «Дынама», «Аўтамабіліст», «Нафтахімік», «Ак Барс», а таксама зборныя Славеніі, Расеі, Беларусі, Латвіі і Казахстана.

Значную частку гульнявой кар'еры Крыкуноў правёў менавіта ў Рызе, выступаючы ў мясцовым «Дынама» з 1976-га да 1982-а года.

Апошнія навіны