BE RU EN

На заўтра ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

  • 29.11.2021, 16:49

На краіну абрынуцца снег з магутным ветрам.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 30 лістапада праз вецер і снег, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пахмурна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, на поўначы краіны - моцны снег. Месцамі прагназуецца завіруха. Уначы на ўсходзе краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. На дарогах магчымая галалёдзіца, у асобных раёнах будзе слабы галалёд. Вецер заходні 6—11 м/с, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15—20 м/с.

Тэмпература паветра цягам дня будзе вагацца ад мінус 5 да плюс 1 градуса.

Апошнія навіны