BE RU EN

Лукашэнка плануе шукаць нафту нават у зоне адчужэння

  • 29.11.2021, 15:30

Аб тым, што ў Беларусі могуць знайсці багатыя радовішчы нафты, дыктатар марыць шмат гадоў.

У 2022 годзе «Беларуснафта» плануе разам з НПЦ геалогіі выканаць амаль 638 кв.км плошчавых сейсмаразведачных работ 3D у Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах, паведамляе neft.by. Гэтая тэрыторыя належыць да Радамлянскай дзялянкі нетраў. У яе межах размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Ягоная дзейнасць каардынуецца Дэпартаментам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Аб тым, што ў краіне раптам могуць адкрыць багатыя радовішчы нафты, Лукашэнка марыць шмат гадоў.

У 2011 годзе ён казаў: «Мне ўсё ж здаецца, што недзе ў нас ёсць нафта. Але калі ёсць нафта, то не можа быць, каб недзе не прарвала прыродным газам. Я вельмі на гэта спадзяюся».

У 2015 адзначаў: «Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ. На такіх тэрыторыях у Расеі і іншых краінах здабываецца нямала нафты і прыроднага газу, а таксама каштоўных металаў - тое, што стварае аснову дабрабыту і ўстойлівасці ўсякай эканомікі ўсякай дзяржавы».

Апошнія навіны