BE RU EN

Эрдаган: Турцыя гатовая стаць пасярэднікам паміж Украінай і Расеяй

  • 29.11.2021, 15:28

Крэмль адказаў на гэтую заяву.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган заявіў, што ягоная краіна хоча стаць пасярэднікам паміж Украінай і Расеяй, бо зацікаўленая ў тым, каб у рэгіёне ўстанавіўся мір.

Са слоў Эрдагана, для гэтага Анкара наладзіла кантакты і з украінскім бокам і з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, паведамляе Anadolu.

«Нашая пазіцыя што да сітуацыі ва Украіне агульнавядомая. Турцыя выступае за забеспячэнне міру з акцэнтам на становішча крымскіх татараў. Мы неаднаразова абмяркоўвалі гэтае пытанне з сяброўскай Расеяй. Кантакты прадаўжаюцца. Спадзяемся, што рэгіён не ператворыцца ў зону баявых дзеянняў і запануе мір. Анкара выступае за пазітыўнае развіццё працэсаў. Турцыя гатовая да пасярэдніцтва. Гатовая абмяркоўваць гэтае пытанне з бакамі», - сказаў ён.

У сваю чаргу ў Крамлі ў каментары заявы Эрдагана заявілі, што «Расея не з'яўляецца бокам канфлікту» на Данбасе.

Апошнія навіны