BE RU EN

Польскія спецслужбы: На мяжы з Беларуссю з'явіліся мігранты з Афганістана

  • 29.11.2021, 14:51

Некаторыя з іх могуць мець баявую падрыхтоўку.

Міграцыйны крызіс выкарыстоўваецца Лукашэнкам для размяшчэння на тэрыторыі ЕЗ людзей, якія маюць вайсковы досвед і якія дадаткова прайшлі падрыхтоўку для ажыццяўлення тэрарыстычных актаў.

Сярод мігрантаў, якія прыязджаюць у Беларусь, каб патрапіць далей на Захад, з'яўляюцца грамадзяне Афганістана, якія маюць сувязі з Расеяй, паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын у Twitter.

Некаторыя з іх праходзяць расейскія вайсковыя курсы і могуць мець баявую падрыхтоўку. Прыбыўшы ў Беларусь, яны спрабуюць перакрочыць мяжу Польшчы.

(На фота афганец, затрыманы на тэрыторыі Польшчы ў верасні 2021 года - у Польшчу ён прыбыў адразу пасля заканчэння вайсковага курса ў Расеі)

Апошнія навіны