BE RU EN

Вялікабрытанія верне войскі бліжэй да Усходняй Еўропы

  • 29.11.2021, 11:56

Брытанскія войскі пакінулі Нямеччыну ў 2010 годзе.

Камандаванне войскам Вялікай Брытаніі перакіне сотні адзінак тэхнікі на новую базу NАТО ў ФРГ у Зеннелагеры ля горада Падэборн (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), што палепшыць рэагаванне Лондана пры гіпатэтычным канфлікце з Расеяй, паведамляе The Times.

У рамках найбуйнейшай за апошнія 20 гадоў трансфармацыі вайсковай службы войска хоча размясціць брыгаду на 250 адзінак тэхнікі бліжэй да Усходняй Еўропы на выпадак вайны з Расеяй, зазначае газета.

Гаворка ідзе пра кардынальную змену стратэгіі – назад у Нямеччыну адправяцца сотні адзінак тэхнікі, у тым ліку танкі і беспілотнікі.

Апошнія навіны