BE RU EN

Турцыя пабудавала ў сірыйскім Ідлібе горад для ўцекачоў

  • 29.11.2021, 10:51

Ужо расселена 180 тысяч чалавек.

Турцыя пабудавала ў сірыйскай правінцыі Ідліб горад для ўцекачоў. Ужо пабудавана 30 тысяч дамоў і расселена 180 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».

Работы для будаўніцтва і добраўпарадкавання тэрыторыі праводзяцца пры спрыянні турэцкіх устаноў, у тым ліку ўправай для папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый (AFAD) і арганізацыі Чырвонага Паўмесяца Турцыі.

Цяпер закончанае будаўніцтва 30 тысяч з 50 тысяч дамоў. У іх пасялілі 180 тысяч сірыйцаў, якія жылі ў намётах і лагерах і хацелі з'ехаць у Турцыю.

У новым горадзе былі пабудаваныя школы, лякарні, гульнявыя пляцоўкі для дзяцей, добраўпарадкаваны месцы для кірмашоў, сацыяльныя зоны і цэнтры для жанчын.

Апошнія навіны