BE RU EN

Рабаў: Снежань сёлета чакаецца цяплейшы чым звычайна

  • 29.11.2021, 14:17

У наступным месяцы будзе ад 2 да 5 дзён з завеяй.

Паводле папярэдніх прагнозаў, снежань сёлета чакаецца цяплейшы чым звычайна. Пра гэта распавёў сіноптык Дзмітры Рабаў, паведамляе БелТА.

"Традыцыйна першы месяц зімы - самы цёмны і пахмурны месяц года. Сонца з'яўляецца рэдка і свеціць ад 24 да 33 гадзін. Да таго ж атмасферныя працэсы, асабліва ў першай палове месяца, яшчэ захоўваюць рысы пераходнага сезона. Таму нярэдка ў снежні назіраецца няўстойлівае надвор'е са значнымі ваганнямі тэмпературы паветра. Гэта значыць славутыя тэмпературныя арэлі, - адзначыў экспэрт. - Паводле папярэдніх прагнозаў, снежань сёлета чакаецца цяплейшы за звычайны. Сярэдняя тэмпература паветра будзе вышэйшай за кліматычную норму, якая складае ад мінус 2 градусаў на паўднёвым захадзе да мінус 5 на паўночным усходзе. У параўнанні з лістападам, у снежні тэмпература паніжаецца на 4-5 градусы".

Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, месячная колькасць ападкаў прадугледжваецца блізу кліматычнай нормы - 38-57 мм.

"Гэта значыць, што нас чакаюць ад 18 да 21 "мокрых" дзён. Таксама ў снежні будзе ад 3 да 15 дзён з туманамі і галалёдамі, ад 2 да 5 дзён з завірухай. І, вядома, многіх хвалюе пытанне: а ці будзе снег. Тэрміны ўтварэння ўстойлівага снежнага покрыва моцна вагаюцца ад года да года. Часцей за ўсё да канца снежня яго вышыня дасягае ў сярэднім 4-10 сантыметраў. Калі снежань выдаецца цёплым, то снег кладзецца толькі ў студзені. Аднак, паводле папярэдніх прагнозаў, з-за таго, што над тэрыторыяй краіны будуць часта праходзіць цыклоны, ёсць вялікая імавернасць, што да канца снежня ўсталюецца ўстойлівае снежнае покрыва", - расказаў сіноптык.

Апошнія навіны