BE RU EN

З паліцаў беларускіх крамаў знікае малако

  • 28.11.2021, 22:55

У чым прычына?

Telegram-канал «Баста!» расказвае пра праблемы з малаком у Магілёве:

– У Магілёве ўжо трэці дзень не можам набыць малако ў літровых і паўлітровых пакетах. Што адбываецца?

Раней паведамлялася, што ў сельскай гаспадарцы пазначылася новая праблема – у некаторых абласцях упала вытворчасць малака. Гэта вынікае з звестак Белстата. Зніжэнне вытворчасці адбываецца на фоне скарачэння колькасці кароваў.

У цэлым у краіне за студзень – кастрычнік іх стала менш на 1,2 адсотка ў параўнанні з такім перыядам 2020 года. Больш за ўсё колькасць кароваў знізілася ў Гомельскай вобласці – на 4%. У плюсе ў гэтым паказніку толькі Берасцейская вобласць – 0,4%.

Апошнія навіны