BE RU EN

Генеральны сакратар NATO: Ніводны хаўруснік не застанецца на самоце

  • 28.11.2021, 20:13

Альянс будзе адказваць на гібрыдныя атакі Лукашэнкі.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заявіў, што, хоць рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ўразлівых людзей для ціску на суседнія краіны, "ніводзін хаўруснік у NATO не застанецца на самоце". Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе NATO, апублікаваным паводле вынікаў сустрэчы Столтэнберга з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і кіраўніцай Еўракамісіі Уршуляй фон дэр Ляен.

Ён сказаў, што ўсе хаўруснікі выказалі салідарнасць з Літвой і прапанавалі практычную дапамогу, у тым ліку праз нядаўна накіраваную групу экспертаў NATO ў Літву для абмену інфармацыяй, аналізам і досведам у супрацьдзеянні гібрыдным пагрозам.

Паводле ягоных словаў, супрацоўніцтва паміж NATO і Еўрапейскім Звязам неабходнае для супрацьдзеяння гэтай гібрыднай кампаніі.

"Гэты крызіс закранае як NATO, так і Еўрапейскі Звяз", – сказаў ён, дадаўшы, што Літва з'яўляецца чальцом абедзвюх арганізацый, таму яму з кіраўніком Еўракамісіі было важна быць тут сёння разам.

Апошнія навіны