BE RU EN

Партугальская каманда выйшла на матч удзевяцёх праз усплёск каранавірусу

  • 28.11.2021, 17:29

У другім тайме «Белененсэш» страціў яшчэ траіх футбалістаў.

Матч 12-га тура чэмпіянату Партугаліі паміж "Белененсэшэм" і "Бенфікай" не быў дагуляны праз складаную сітуацыю з каранавірусам у адной з камандаў, паведамляе "Чэмпіянат".

"Белененсэш" выставіў на гульню дзевяць футбалістаў з адзінаццаці – гэта ўсе, хто застаўся здаровы ў камандзе на фоне усплёску каранавірусу. Пры гэтым адзін з палявых футбалістаў – другі брамнік Жаау Мантэйру, які выйшаў на пазіцыі правага абаронцы.

Паводле вынікаў першага тайму каманда саступала "Бенфіцы" з лікам 0:7, а футбалісты "Беленэнсэша" не хацелі выходзіць на другі тайм.

У выніку на полі пасля перапынку з'явіліся сем футбалістаў гаспадароў поля, а праз дзве хвіліны адзін з іх атрымаў траўму. Арбітр быў змушаны спыніць гульню, бо паводле рэгламенту на полі павінны заставацца мінімум сем футбалістаў абедзвюх камандаў.

Апошнія навіны