BE RU EN

Безбілетнік з Гватэмалы здолеў трапіць у ЗША ў шасі самалёта

  • 28.11.2021, 16:58

Супрацоўнікі аэрапорта знайшлі пасажыра пасля таго, як самалёт прыбыў да выхаду на пасадку.

З Гватэмалы ў ЗША прыляцеў мужчына, які схаваўся ў шасі самалёта авіякампаніі American Airlines, піша "Гордон".

Відэа з мужчынам апублікаваў партал Only in Dad у сваім Instagram. У роліку відаць, як супрацоўнікі аэрапорта знайшлі пасажыра пасля таго, як самалёт прыбыў да выхаду на пасадку.

Мужчына вылецеў рэйсам 1182 American Airlines, які прызямліўся 27 лістапада блізу 10-й паводле мясцовага часу. Яго даставілі на машыне хуткай дапамогі ў найбліжэйшую лякарню.

У заяве American Airlines гаворыцца, што рэйс "сустрэлі праваахоўныя органы з меркаванняў бяспекі".

Прэс-сакратар Галоўнай управы цывільнай авіяцыі Гватэмалы Самуэль Ароска заявіў, што гэтае пытанне ўсё яшчэ расследуецца і ён не можа даць больш падрабязную інфармацыю.

Апошнія навіны