BE RU EN

У менскім метро за гадзіну адбыліся два «інцыдэнты з пасажырамі»

  • 28.11.2021, 16:10

Давялося спыняць цягнікі.

Днём 28 лістапада на станцыі "Трактарны завод" другой галіны Менскага метрапалітэна адбыўся "інцыдэнт з пасажырам". Тэлеграм-канал "Менскае метро" паведамляе, што з кантактнай рэйкі здымалася напружанне, чаму адбылося вымушанае спыненне руху. Праз некалькі хвілінаў метрапалітэн вярнуўся да працы ў штатным рэжыме.

Літаральна праз паўгадзіны аналагічны інцыдэнт адбыўся ўжо на першай галіне метро – на станцыі "Уручча". У гэтым выпадку таксама спатрэбілася зняць напружанне з кантактнай рэйкі, цягнікі спыніліся. Да 12.35 сітуацыя развязалася, і рух па першай галінцы аднавіўся.

Апошнія навіны