BE RU EN

Польскія сілавікі адбілі начную атаку мігрантаў пад Стажынай

  • 28.11.2021, 10:24

На дапамогу памежнікам былі перакінутыя некалькі дзясяткаў паліцыянтаў.

У раёне Стажыны некалькі дзясяткаў польскіх паліцыянтаў дапамаглі памежнікам прадухіліць сілавы прарыў мяжы з беларускага боку.

Пра гэта паведамляе паліцыя Падляшша.

Паліцыянты таксама забяспечвалі рамонтныя працы пашкоджанай агароджы.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Апошнія навіны