BE RU EN

Мігранты выходзяць на мітынгі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 28.11.2021, 11:12

У акцыях бяруць удзел грамадзяне Ірака, Сірыі, Афганістана ды іншых краін.

У нядзелю грамадзяне Ірака, Сірыі, Афганістана ды іншых краін праводзяць у Амстэрдаме акцыю пратэсту супраць тэрарыстычнага рэжыму Лукашэнкі.

Арганізатары запрасілі для ўдзелу ў мітынгу ўсіх ахвочых.

Рыхтуюцца акцыі супраць дыктатара ў іншых краінах свету, паведаміў палітолаг Зміцер Балкунец.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць удзельнічаць да 10 тысячаў нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская выведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Апошнія навіны