BE RU EN

The Wall Street Journal: У ЗША ёсць два сцэнары на выпадак уварвання РФ ва Украіну

  • 27.11.2021, 20:46

Сцэнар ёсць аптымістычны і песімістычны.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джозэфа Байдэна разглядае зараз некалькі варыянтаў дзеянняў у выпадку нападу РФ на Украіну. Між іншым разглядаецца ўвядзенне санкцый супраць Расеі і абмежаванне вайсковых вучэнняў на тэрыторыі ЕЗ, гаворыцца ў матэрыяле The Wall Street Journal (пераклад - zn.ua).

Выданне піша, што два варыянты прадугледжваюць у выпадку ўварвання РФ на тэрыторыю Украіны наступнае:

- узмацненне абаронных магчымасцяў Украіны за кошт павелічэння паставак сродкаў СПА і іншай вайсковай дапамогі і пашырэнне санкцый супраць Расеі;

- ЗША пойдзе па шляху «зніжэнне рызыкі канфрантацыі з Масквой», у тым ліку з дапамогай абмежавання колькасці вайсковых вучэнняў, якія праводзяцца ЗША ў Еўропе. Такія вучэнні правакуюць крытыку з боку РФ. ЗША пры гэтым прыпыняе праграму вайсковай дапамогі Украіне.

Апошнія навіны