BE RU EN

У Варшаве прайшла акцыя ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну

  • 27.11.2021, 20:35

Фотафакт.

Сёння а 18:00 у Варшаве, каля помніка Тадэвушу Касцюшку (плошча Жалезнай Брамы), адбылося святкаванне Дня Герояў - Дня Слуцкага збройнага чыну.

Фота з акцыі апублікаваў тэлеграм-канал «Баста».

Слуцкі збройны чын - спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя атрады, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялян, абаранялі ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі і аказвалі супраціў савецкім войскам.

Апошнія навіны