BE RU EN

«Гэта не Сірыя, Ірак ці Афганістан, гэта цэнтр беларускага горада з насельніцтвам больш за 200 тысяч»

  • 27.11.2021, 21:57

Некаторыя раёны Бабруйска выглядаюць, як пасля бамбёжкі.

Падпісчык тэлеграм-канала Бабруйск Online даслаў эмацыйны ліст. Ён прымацаваў відэа на якім відаць стан дваровай тэрыторыі на вуліцы 50 гадоў УЛКСМ, дзе знаходзяцца школа, дзіцячая паліклініка і дзіцячы садок.

«Гэта не Сірыя, Ірак ці Афганістан, гэта цэнтр горада з насельніцтвам больш за 200 000 у «краіне для жыцця», гэта не дарога ў хлеў ці стайню. Гэта дарога каля дзіцячай паліклінікі і дарога да дзіцячага садка і школы №20. Усё для людзей.

Звяртаюся да людзей, якія лічаць, што яны тут улада, пакуль вы ўсе за мігрантаў хвалюецеся, можа нешта для народа зробіце?!»

Апошнія навіны