BE RU EN

Дзе беларусы цяпер могуць атрымаць шэнгенскую візу?

  • 27.11.2021, 21:29

Ёсць некалькі варыянтаў.

Ці ёсць цяпер магчымасць атрымаць турыстычную шэнгенскую візу ў Беларусі? Такое пытанне мянчук задаў aif.by.

Магчымасці ёсць, але іх па-ранейшаму не так шмат, як да пандэміі. Многія візавыя цэнтры, консульствы і пасольствы патрабуюць, каб у суіскальніка візы быў сертыфікат, які пацвярджае вакцынацыю ад каранавіруса.

Напрыклад, патрабаванне аб прышчэпцы паказваюць у пасольстве Нямеччыны, консульскім аддзеле Літвы, візавым цэнтры Гішпаніі. Пры гэтым падыходзяць не ўсе прышчэпкі, а ў асноўным ухваленыя Еўразвязам (Pfizer, Moderna, Astra Zeneca, Janssen, у некаторых выпадках – Sinovac, Sinopharm, якую робяць у Беларусі). «Спадарожнік V» пакуль не падыходзіць для гэтых мэт.

Важна памятаць, што праз пандэмію ў краінах ЕЗ дзейнічаюць розныя правілы ўезду, яны ўвесь час мяняюцца.

Апошнія навіны