BE RU EN

Спецслужбы Польшчы: Аперацыя беларускага рэжыму супраць ЕЗ прадаўжаецца

  • 27.11.2021, 17:17

У Беларусі знаходзіцца вялікая група мігрантаў, якая будзе выкарыстаная Лукашэнкам для дэстабілізацыі мяжы.

Пра гэта прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын напісаў у Twitter:

- У пятніцу з Менска вылецеў у Ірак чарговы самалёт з мігрантамі. На гэты раз на борце больш за 400 чалавек. Плануюцца наступныя рэйсы.

У Беларусі прадаўжае знаходзіцца вялікая група мігрантаў, якая будзе выкарыстаная Лукашэнкам для дэстабілізацыі мяжы. Напярэдадні ў Брузгах дыктатар асабіста заклікаў замежнікаў да нападаў на Польшчу і палякаў.

Аперацыя беларускага рэжыму супраць Польшчы прадаўжаецца. Яе мэты ўпісваюцца ў стратэгічны ўплыў Расеі супраць NATO.

Апошнія навіны